Каментарый да Указа № 490 ад 30 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 490 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2020 год".

    Жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах $5.

    Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. З 1 студзеня (сумарна на $3,5) падымуцца тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры пакрыцця расходаў на электраэнергію.

    З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, павялічыцца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (на $1,5).

    Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў і запорна-перагаворных устройстваў захоўваюцца на ўзроўні 2019 года.

    Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў дзяржава прадоўжыць падтрымліваць насельніцтва праз прадстаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Яны належаць грамадзянам і сем'ям у тым выпадку, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20%  іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% - у сельскай мясцовасці.

    За студзень-кастрычнік 2019 года безнаяўныя жыллёвыя субсідыі атрымалі 21,6 тыс. сем'яў на суму большую за Br1,1 млн.