Каментарый да Указа № 490 ад 22 снежня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў Указ № 490 "Аб мытным рэгуляванні".

    Дакументам урэгуляваны пытанні, аднесеныя Дагаворам аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза да кампетэнцыі нацыянальных заканадаўстваў, а таксама замацаваны прынцып справядлівасці і добрасумленнасці, які азначае, што ўсе супярэчнасці і незразумеласці ў актах мытнага заканадаўства тлумачацца на карысць дэкларанта (плацельшчыка).

    Устаноўлена, што спагнанне мытных плацяжоў не праводзіцца, калі патрабаванне (рашэнне) аб іх выплаце (спагнанні) не прад'яўлена мытным органам на працягу пяці гадоў з дня надыходу тэрміну іх выплаты. Прадугледжаны шэраг спрашчэнняў для мытных прадстаўнікоў, рэзідэнтаў СЭЗ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

    Указам дазволена перамяшчэнне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, увозімых для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, адпаведных прыярытэтным відам дзейнасці, без прадастаўлення забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў з далейшай падачай дэкларацыі.

    Дакумент дае правамагазінам бяспошліннага гандлю рэалізоўваць тавары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры ўездзе ў Беларусь, а таксама арганізоўваць гандаль на бартах паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных кампаній, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў.

    Зняты абмежаванні на ўвоз у міжнародных паштовых адпраўленнях тавараў медыцынскага прызначэння, харчовай прадукцыі, дыетычнага лячэбнага харчавання, неабходных для грамадзян, якія маюць асобныя невылечныя захворванні.

    Указ павялічвае максімальна дапушчальную месячную норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях з 22 еўра і 10 кг да 200 еўра і 31 кг (у сукупнасці) пры захаванні разавай нормы аднаго адпраўлення ў памеры 22 еўра і 10 кг.