Каментарый да Указа № 468 ад 28 снежня 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ № 468 "Аб адлюстраванні курсавых розніц у падатковым уліку".

    У адпаведнасці з дакументам арганізацыям прадастаўлена права назбіраныя на 31 снежня 2017 года ў бухгалтарскім уліку сумы перавышэння дадатных курсавых розніц над сумамі адмоўных курсавых розніц паэтапна да канца 2018 года адлюстраваць (у парадку і тэрміны, устаноўленыя кіраўніком арганізацыі) у складзе пазарэалізацыйных даходаў і ўлічыць пры пералічэнні ў бюджэт часткі прыбытку ў адпаведнасці з Указам № 637 ад 28 снежня 2005 года.

    Дакумент дазволіць не дапусціць негатыўных фінансавых наступстваў для арганізацый у выглядзе павелічэння за адзін раз па выніках 2017 года падатковай базы па падатку на прыбытак і адлічэнняў часткі прыбытку, тым самым захаваць у пачатку года абаротныя сродкі ў распараджэнні гэтых арганізацый і, як вынік, забяспечыць іх стабільную работу.