Каментарый да Указа № 462 ад 16 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў Указ № 462, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 17 ліпеня 2014 года № 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы".

    Указам замацаваны механізм планавання расходаў мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе. У прыватнасці, 50% сродкаў размяркоўваецца прапарцыянальна плошчы зямель сельскагаспадарчага прызначэння адпаведнай вобласці з улікам іх кадастравай ацэнкі, 50% - прапарцыянальна выручцы ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з улікам яе павелічэння на 10% у раёнах адпаведнай вобласці, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

    Таксама прадугледжваецца магчымасць фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту закупкі для ўстаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю ўзораў сучаснай тэхнікі і абсталявання, якія вырабляюцца як на тэрыторыі ЕАЭС, так і за яе межамі, правядзення за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў культуртэхнічных мерапрыемстваў на немеліяраваных сельскагаспадарчых землях.