Каментарый да Указа № 461 ад 16 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў Указ № 461, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва Указ № 46 "Аб выкарыстанні дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі тэлекамунікацыйных тэхналогій".

    Удакладняецца канцэпцыя пераходу дзяржаўных органаў і арганізацый на выкарыстанне тэхналогій воблачных вылічэнняў, якая ўлічвае станоўчы міжнародны вопыт, а таксама практыку ўзаемадзеяння сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (гандлёвая марка beCloud) з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па размяшчэнні іх інфармацыйных сістэм на рэсурсах Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных.

    На сённяшні дзень Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных, створаны па інвестпраекце ў сферы ІКТ, з'яўляецца першым дата-цэнтрам у Беларусі, сертыфікаваным у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што сведчыць аб яго высокай ступені надзейнасці і бяспекі.

    Рэалізацыя закладзенай ва Указе № 461 канцэпцыі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый за кошт забеспячэння іх надзейнай інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай інфраструктурай, узмацніць узровень інфармацыйнай абароны ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, забяспечыць абарону персанальных даных грамадзян Беларусі, а таксама павысіць эфектыўнасць расходаў бюджэтнай сістэмы на інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя паслугі.