Каментарый да Указа № 460 ад 16 снежня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў Указ № 460 "Аб агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме". Дакумент накіраваны на поўнамаштабную інтэграцыю дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і выхад на якасна новы ўзровень аказання дзяржаўных электронных паслуг, у тым ліку адміністрацыйных працэдур.

    Указам прадугледжваецца наданне юрыдычнай сілы электронным дакументам, што прадастаўляюцца з ААІС. Грамадзяне і ўпаўнаважаныя асобы дзяржаўных органаў (арганізацый), натарыусы змогуць у рэжыме рэальнага часу атрымліваць і абменьвацца поўнай, дакладнай юрыдычна значнай інфармацыяй.

    Дзякуючы прыняццю дакумента забяспечваецца выхад на новы якасны ўзровень прадастаўлення інфармацыі з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), ствараецца адзіная кропка аказання паслуг па прадастаўленні інфармацыі ў электроннай форме.

    У выніку будзе забяспечана эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнымі органамі, у тым ліку судамі, арганізацыямі і грамадзянамі інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах).

    Указам зацвярджаецца Палажэнне аб ААІС, у якім вызначаюцца структура і парадак яе функцыянавання.

    У мэтах эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў за карыстанне дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі і сістэмамі, а таксама забеспячэння празрыстасці выкарыстання даных з інфармацыйных рэсурсаў і сістэм унесены змяненні ва Указ ад 8 лістапада 2011 года № 515 "Аб некаторых пытаннях развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь".

    Акрамя таго, уносяцца змяненні ў склад Cавета незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, удакладняюцца яго паўнамоцтвы.