Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 445 ад 16 лістапада 2018 г.

16 лістапада 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ ад 16 лістапада № 445 "Аб фінансаванні інвестыцыйных праектаў", які нацэлены на сацыяльна-эканамічнае развіццё Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

Дакументам прадугледжваецца прадастаўленне ААТ "Белаграпрамбанк" у 2018-2020 гадах крэдытных рэсурсаў пад гарантыі Урада ААТ "Віцебскмясамалпрам" на будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара на 5 тыс. галоў з адкормачным аддзяленнем і УП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" на будаўніцтва цэха забою і перапрацоўкі жывёлы.

Прадугледжана таксама адкрыццё спецыяльных рахункаў ААТ "Віцебскмясамалпрам" і УП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" для акумулявання грашовых сродкаў у лік пагашэння запазычанасці гэтых арганізацый перад ААТ "Белаграпрамбанк".

Падрадчык, распрацоўшчык праектнай дакументацыі, пастаўшчыкі тавараў, выканаўцы паслуг пры будаўніцтве аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйнымі праектамі, будуць вызначацца па спрошчанай схеме.

Указ накіраваны на аднаўленне плацежаздольнасці УП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" за кошт поўнай загрузкі яго вытворчых магутнасцей. Пры гэтым дадаткова забеспячэнне сыравінай мясакамбіната будзе магчыма за кошт паставак свініны ад свінагадоўчага рэпрадуктара ААТ "Віцебскмясамалпрам".

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь