Каментарый да Указа № 436 ад 8 снежня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 снежня падпісаў Указ № 436 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2018 годзе".

    Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і тарыфы па абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай у наступным годзе.

    Акрамя таго, ва Указе прапісаны працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі сельскагаспадарчых культур на 2018 год, а таксама працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

    Гэты дакумент будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі механізма абавязковага страхавання з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, атрыманню вытворцамі страхавых выплат.