Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 430 ад 6 лістапада 2018 г.

6 лістапада 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада падпісаў Указ № 430, які ўстанаўлівае ўмовы завяршэння будаўніцтва жылых дамоў у раёне вул. М.Багдановіча горада Мінска, заказчыкам па якім з'яўлялася ТАА "Тамбаз".

Указам вызначаецца, што завяршаць будаўніцтва аб'ектаў будзе новы заказчык - дзяржаўнае прадпрыемства "УКБ Савецкага раёна г.Мінска", генеральным падрадчыкам назначаецца ААТ "Будтрэст № 4".

Для завяршэння будаўніцтва жылых дамоў Мінскім гарвыканкамам выдзяляецца зваротная бюджэтная пазыка ў памеры Br30 млн.

Заказчыку прадастаўляецца права на заключэнне дагавораў долевага будаўніцтва з грамадзянамі - уладальнікамі жыллёвых аблігацый ТАА "Тамбаз", а таксама іх правапераемнікамі па цэнах з абмежаваным прыбыткам (у памеры 2% ад каштарыснай вартасці будаўніцтва).

У мэтах захавання інтарэсаў пацярпелых грамадзян Указам прадугледжваецца шэраг мер, накіраваных на патанненне для іх кошту будаўніцтва жылля.

Устанаўліваецца таксама абавязак страхавых кампаній, паручыцеляў і залогадавальнікаў, якія забяспечвалі выкананне ТАА "Тамбаз" абавязацельстваў па жыллёвых аблігацыях, ажыццявіць уладальнікам такіх аблігацый на падставе заяў, пададзеных імі да 31 снежня 2018 года ўключна, страхавыя выплаты ў памеры намінальнага кошту аблігацый.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь