Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 423 ад 21 лістапада 2019 г.

21 лістапада 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 423 "Аб мадэльнай дзейнасці".

Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню.

Ва Указе канкрэтызаваны значэнні і азначэнні тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб.

Таксама пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэлей, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаны Урадам.

Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь