Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 418 ад 19 лістапада 2019 г.

19 лістапада 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада падпісаў Указ № 418 "Аб банку даных выканаўчых вядзенняў па справе".

Дакумент выдадзены ў мэтах удасканалення парадку прадастаўлення інфармацыі аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых вядзеннях па справе і ўзмацнення кантролю за ходам выканання выканаўчых дакументаў з боку спагнаннікаў.

У прыватнасці, Указам прадугледжваецца стварэнне да 1 студзеня 2021 года банка даных выканаўчых вядзенняў па справе, рэгламентуецца парадак фарміравання і вядзення гэтага рэсурсу, прадастаўлення з яго звестак дзяржаўным органам, натарыусам і іншым зацікаўленым, уключаючы грамадзян і юрыдычныя асобы.

Акрамя таго, устанаўліваюцца паўнамоцтвы і адказнасць Міністэрства юстыцыі, абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў пры фарміраванні і вядзенні банка даных.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь