Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 413 ад 16 лістапада 2017 г.

17 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў Указ № 413 "Аб Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы".

Стварэнне гэтай камісіі пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь абумоўлена неабходнасцю павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў, якія выконваюць задачы па забеспячэнні бяспекі ў інфармацыйнай сферы, а таксама іх узаемадзеяння, у тым ліку з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, што забяспечваюць развіццё інфармацыйнага грамадства ў Беларусі.

Рэалізацыя Указа дасць магчымасць палепшыць узаемадзеянне і павысіць эфектыўнасць дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, якія выконваюць задачы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы; забяспечыць комплексны падыход да выпрацоўкі мер процідзеяння рызыкам, выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы ў інфармацыйнай сферы; максімальна своечасова выпрацоўваць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Акрамя таго, дакумент дасць магчымасць паслядоўна ўдасканальваць механізмы рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах умацавання нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў інфармацыйнай сферы.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь