Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 410 ад 16 кастрычніка 2018 г.

16 кастрычніка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў Указ № 410, якім зацверджана Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады.

У дакуменце сфармуляваны асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаны мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове граніцы, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.

Канцэпцыя будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у пагранічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, умацаванню пояса добрасуседства з сумежнымі дзяржавамі.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць комплекс мер па рэалізацыі канцэпцыі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь