Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 382 ад 26 кастрычніка 2020 г.

26 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў Указ № 382 "Аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў".

Сутнасць такой сістэмы заключаецца ў магчымасці грамадзян накопліваць ва ўкладах (на спецыяльных рахунках банкаў) свае зберажэнні для атрымання ў далейшым сродкаў, якіх не хапае для паляпшэння жыллёвых умоў, у выглядзе мэтавых крэдытаў пад працэнты ніжэйшыя за рыначныя.

Указам устаноўлены роўныя правы ўсіх катэгорый грамадзян для ўдзелу ў ЖБЗ і магчымасць удзелу ў гэтай сістэме ўсіх банкаў краіны. Дакументам прадугледжана, што ўсім удзельнікам ЖБЗ будзе налічвацца прэмія дзяржавы, якая вызваляецца ад падаходнага падатку. Гэтым падаткам таксама не будуць абкладацца даходы ў выглядзе працэнтаў, атрыманыя фізічнымі асобамі па банкаўскіх укладах ЖБЗ.

Мінімальна неабходная сума накапленняў для атрымання крэдыту ў сістэме ЖБЗ вызначана ў памеры не менш як 30% ад дагаворнай сумы.

Таксама Указам устаноўлена, што працэнты за карыстанне жыллёвым крэдытам не могуць перавышаць працэнты па ўкладзе ЖБЗ больш як на 3 працэнтныя пункты.

У мэтах абароны інтарэсаў грамадзян банкі, якія ўдзельнічаюць у сістэме ЖБЗ, будуць узгадняць з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва лакальныя прававыя акты па ажыццяўленні дзейнасці, звязанай з ЖБЗ.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь