Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 375 ад 22 кастрычніка 2020 г.

22 кастрычніка 2020 года

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў Указ № 375 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім прыняты дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі.

Дакументам прадастаўлена права мясцовым органам улады павялічваць сумы кампенсавання часткі расходаў малазабяспечаных і сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва на выкананне работ па электразабеспячэнні жылых памяшканняў для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Памер кампенсавання можа скласці 40% ад кошту такіх работ, але не больш як 80 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

Раней Указам № 127 ад 14 красавіка гэтага года было прадугледжана кампенсаванне грамадзянам за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні жылля ў памеры 20% ад іх кошту, але не больш як 40 базавых велічынь.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь