Каментарый да Указа № 366 ад 24 ліпеня 2014 г.

    У Беларусі з 1 жніўня павышаецца памер працоўных пенсій. Адпаведны Указ № 366 "Аб павышэнні пенсій" 24 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Указам прадугледжваецца правесці з 1 жніўня 2014 года карэкціроўку фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.

    У выніку з 1 жніўня 2014 года працоўныя пенсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 7,3%.