Каментарый да Указа № 364 ад 9 кастрычніка 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка падпісаў Указ № 364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", які ўваходзіць у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці.

    Максімальна пашыраецца пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У названы пералік уключаны ўсе віды творчасці, што ажыццяўляюцца на аснове ручной працы.

    Удакладняюцца месцы і спосабы рэалізацыі рамеснай прадукцыі. Акрамя продажу сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і ў іншых месцах, што вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, рамеснікі змогуць прадаваць вырабы непасрэдна ў майстэрнях, дастаўляць і перасылаць прадукцыю пакупнікам па пазначаным адрасе.

    Рамеснікі таксама змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю, у тым ліку ў інтэрнэце.

    Прыняцце ўсіх гэтых мер пасадзейнічае развіццю народных промыслаў, захаванню і прымнажэнню традыцый ручной працы, а таксама ўключэнню працаздольнага насельніцтва ў эканамічную дзейнасць шляхам стварэння дадатковых умоў для самазанятасці грамадзян.