Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 364 ад 15 кастрычніка 2020 г.

15 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў Указ № 364 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".

Кіраўнік дзяржавы назначыў Ігара Любавіцкага суддзёй Вярхоўнага Суда, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда, Андрэя Ліхача намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлану Ганчар намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргея Нікалаева першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда, а Вольгу Рамашэўскую - намеснікам старшыні гэтага суда.

Руслан Аніскевіч вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда, Віталь Кулеш і Аляксей Ляўковіч - ад пасад намеснікаў старшыні Гродзенскага і Мінскага абласных судоў адпаведна.

Указам таксама назначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 365 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь