Каментарый да Указа № 364

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 364, які прадугледжвае карэкціроўку Указа ад 12 мая 2005 года № 219 "Аб страхавых узносах па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця, дадатковай пенсіі і медыцынскіх расходаў, што ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг)".

    Павялічваецца гранічны памер страхавых узносаў, якія арганізацыі могуць уключаць у затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг). Па дагаворах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі гранічны памер узносаў павялічваецца адпаведна з 4 % і 8 % фонду заработнай платы да 12 % і ў разліку на аднаго работніка - адпаведна з адной і дзвюх базавых велічынь да адной мінімальнай заработнай платы. Што датычыцца дагавораў добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў, то гранічны памер узносаў павялічваецца з 3 % да 5 % фонду заработнай платы.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.