Каментарый да Указа № 362 ад 5 кастрычніка 2017 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 362 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    Дакумент накіраваны на аптымізацыю мытных органаў. У тым ліку ўлакладнены назвы падраздзяленняў у структуры ДМК (выключаюцца службы), мытная тэрміналогія прыведзена ў адпаведнасць з Дагаворам аб ЕАЭС.

    Старшыня ДМК надзелены правам рэгуляваць пытанні арганізацыі забеспячэння службовых асоб мытных органаў прадметамі форменнага абмундзіравання, а таксама ўстанаўліваць узор, парадак выдачы і нашэння службовага жэтона.

    Акрамя таго, выключана неабходнасць узгаднення ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь назначэння і вызвалення Старшынёй ДМК на пасады начальніка ўпраўлення ДМК і намесніка начальніка мытні, якія курыруюць пытанні праваахоўнай дзейнасці. Уведзены пасады першага намесніка начальніка мытні і начальніка сектара, павышаны персанальныя званні службовых асоб мытных органаў па асобных катэгорыях дзяржаўных пасад у мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з класамі дзяржслужачых і дзяржаўных пасад у органах дзяржкіравання.