Каментарый да Указа № 360 ад 18 жніўня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 жніўня падпісаў Указ № 360, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ва Указ № 462 ад 9 кастрычніка 2013 года "Аб некаторых пытаннях назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".

    У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца, што асобы, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму і ўдзельнічаюць у праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, атрымліваюць права на перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў прыпыніць сваю працоўную дзейнасць, аформіўшы ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльны водпуск з выплатай дапамогі.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.