Каментарый да Указа № 36 ад 3 лютага 2017 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лютага падпісаў Указ № 36 "Аб прыцягненні знешняй пазыкі".

    Дакументам адобрана прыцягненне ААТ "ААБ Беларусбанк" знешняй пазыкі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў суме $100 млн на фінансаванне сваёй бягучай дзейнасці.

    Для беларускіх камерцыйных банкаў, якія працуюць з кітайскімі партнёрамі, гэты крэдыт з'яўляецца беспрэцэдэнтным па прычыне яго нязвязанасці.