Каментарый да Указа № 358 ад 2 кастрычніка 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ № 358 "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў".

    У мэтах актуалізацыі пытанняў забеспячэння суддзяў рэспублікі форменным адзеннем Указам зацвярджаюцца парадак і нормы забеспячэння мантыямі і іншымі прадметамі адзення, якія ўваходзяць у камплект, суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі і суддзяў Канстытуцыйнага Суда.

    Акрамя таго, прадугледжваецца заканадаўчае замацаванне колькасці намеснікаў старшынь у судах агульнай юрысдыкцыі, а таксама пераразмеркаванне штатных адзінак суддзяў з улікам змянення судовай нагрузкі. Гэтыя змяненні праводзяцца ў межах устаноўленай Прэзідэнтам Беларусі агульнай колькасці суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі.

    Прызнаецца страціўшым сілу Дэкрэт ад 26 чэрвеня 2008 года № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь", палажэнні якога знайшлі адлюстраванне ў законе "Аб канстытуцыйным судаводстве".