Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 347 ад 28 верасня 2017 г.

29 верасня 2017 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня падпісаў Указ № 347 "Аб устанаўленні стаўкі акцызаў на асобныя падакцызныя тавары".

У адпаведнасці з дакументам з 1 кастрычніка 2017 года павялічваецца стаўка акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш (за выключэннем спіртоў, він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, він фруктова-ягадных натуральных, він натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газіраваных і шыпучых, сідру, піва і піўнога кактэйлю, спіртазмяшчальных раствораў) на 59 капеек да Br14,04 за літр бязводнага (стапрацэнтнага) этылавага спірту.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь