Каментарый да Указа № 345 ад 22 жніўня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня падпісаў Указ № 345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі".

    Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне ў 2018-2020 гадах механізма абавязковай рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі, што прымяняюцца для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

    Гэта мера накіравана на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кантролю за фарміраваннем цэн на лекавыя сродкі на ўнутраным рынку краіны, а таксама забеспячэнне супастаўнага з сумежнымі дзяржавамі ўзроўню цэн на імпартныя лекавыя прэпараты аднаго гандлёвага наймення.