Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 338 ад 19 верасня 2017 г.

20 верасня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 338 "Аб падатковым кансультаванні", які ўкараняе ў краіне прафесійны інстытут пасрэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі.

Інстытут падатковага кансультавання запатрабаваны і паспяхова функцыянуе ў многіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі і іншых дзяржавах. Яго прымяненне дае магчымасць засцерагчы бізнес ад памылак і парушэнняў падатковага заканадаўства, знізіць карупцыйныя рызыкі ў сферы падаткаабкладання.

Інстытут падатковых кансультантаў ствараецца ў Беларусі з улікам станоўчага замежнага вопыту. Правам аказання такіх паслуг надзяляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі і камерцыйныя арганізацыі, якія маюць у сваім штаце не менш за аднаго падатковага кансультанта. Пры гэтым працаваць на такой пасадзе спецыяліст зможа пасля здачы кваліфікацыйнага экзамену ў Міністэрстве па падатках і зборах і атрымання атэстата падатковага кансультанта.

Акрамя кансультавання гэтыя спецыялісты будуць мець права аказваць паслугі па вядзенні бухгалтарскага і падатковага ўліку, складанні справаздачнасці, прадстаўленні інтарэсаў асоб, якіх кансультуюць, у дзяржаўных органах і арганізацыях.

Зварот да падатковых кансультантаў будзе мець выключна добраахвотны характар і ні ў якім разе не будзе навязвацца прадпрымальнікам і арганізацыям.

У адпаведнасці з дакументам на падатковых кансультантаў ускладаецца поўная матэрыяльная адказнасць за якасць і рэзультат іх дзейнасці, а магчымыя рызыкі прычынення шкоды падлягаюць абавязковаму страхаванню.

Выданне Указа будзе садзейнічаць правільнаму вылічэнню суб'ектамі гаспадарання падаткаў, дасць магчымасць знізіць верагоднасць учынення падатковых правапарушэнняў, мінімізаваць выдаткі бізнесу па выплаце пені і штрафаў за гэтыя парушэнні.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь