Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 337 ад 7 верасня 2020 г.

7 верасня 2020 года

У сувязі з пераносам у 2021 годзе тэрмінаў правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай урэгуляваны асобныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў. Адпаведны Указ № 337 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 верасня.

Так, тэрміны бязвізавага ўезду, выезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі для ўдзельнікаў чэмпіянату перанесены з 20 красавіка - 31 мая на 3 мая - 13 чэрвеня, для іншаземных турыстаў - з 1-31 мая на 14 мая - 13 чэрвеня.

Таксама перанесены тэрміны бясплатнага аказання хуткай медыцынскай дапамогі ў месцы правядзення хакейных матчаў удзельнікам і балельшчыкам чэмпіянату, бязвыплатнага прадастаўлення маёмасці дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату, вызвалення ад некаторых падаткаў арганізацый і тавараў. Урэгуляваны і іншыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь