Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 337 ад 19 верасня 2017 г.

19 верасня 2017 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падпісаў Указ № 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб".

Дакументам пашыраецца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку.

У гэты пералік увайшлі такія віды дзейнасці, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, муроўцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

Такім чынам, у пераліку легалізаваны віды эканамічнай дзейнасці, якія сёння фактычна ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі ў дамашніх умовах (напрыклад, цырульніцкія паслугі) або могуць ажыццяўляцца ў такіх умовах без пагрозы прычынення шкоды як асобна ўзятым грамадзянам, так і грамадству ў цэлым.

Выданне Указа створыць дадатковыя ўмовы для павышэння самазанятасці насельніцтва, уключэння яго ў эканамічную дзейнасць і, такім чынам, будзе садзейнічаць развіццю прадпрымальніцтва ў нашай краіне.

Асноўныя палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь