Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 336 ад 7 верасня 2020 г.

7 верасня 2020 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня падпісаў Указ № 336 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2021 годзе".

Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні на 2021 год.

Акрамя таго, Указам зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасеў пры гібелі сельскагаспадарчых культур і працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

Гэты дакумент будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі механізма абавязковага страхавання з дзяржпадтрымкай у 2021 годзе жывёлы і птушкі, ураджаю сельскагаспадарчых культур, атрыманню вытворцамі страхавых выплат.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь