Каментарый да Указа № 334 ад 21 ліпеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 334, які прадугледжвае стварэнне вялікага мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра ў пасёлку Балбасава Віцебскай вобласці.

    Гэты комплекс будзе ўяўляць сабой вялікі партал для размяшчэння вытворчасцей па апрацоўцы сыравіны, перавалцы грузаў, каардынацыі ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, кароткатэрміновага і доўгатэрміновага захоўвання тавараў.

    Нормы дакумента накіраваны на развіццё лагістычнай сістэмы краіны, павышэнне яе транзітнай прывабнасці. Рэалізацыя Указа дасць магчымасць павялічыць прыток валютных паступленняў і падатковых плацяжоў, а таксама дадаткова стварыць не менш як 400 рабочых месц і вырашыць праблему занятасці ў рэгіёне.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.