Каментарый да Указа № 328 ад 14 верасня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня падпісаў Указ № 328 аб прыцягненні ў 2017 годзе знешняй дзяржаўнай пазыкі ў суме 50 млн еўра ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для ўмацавання капіталу ААТ "Белінвестбанк" тэрмінам на шэсць гадоў.

    Кіраўнік дзяржавы адобрыў праект адпаведнага Крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і ЕБРР у якасці асновы для перагавораў. На іх правядзенне і далейшае падпісанне дакумента ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.

    Прыняцце Указа будзе садзейнічаць далейшаму ўстойліваму развіццю ААТ "Белінвестбанк".