Каментарый да Указа № 318 ад 23 жніўня 2016 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня падпісаў Указ № 318 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" .

    Дакумент устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторыях.

    Такі парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, якія перасякаюць Дзяржаўную граніцу Беларусі з Польшчай праз пункты пропуску "Лясная" ("Рудаўка") і "Брузгі" ("Кузніца Беластоцкая"), з Літвой праз пункты пропуску "Прывалка" ("Швяндубрэ") і "Прывалка" ("Райгардас").

    Устанаўленне бязвізавага парадку наведвання "Аўгустоўскага канала" прызначана садзейнічаць павелічэнню турыстычнага патоку на тэрыторыю парка, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парка, правядзенню міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў.

    Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года з магчымасцю прадаўжэння на нявызначаны тэрмін.