Каментарый да Указа № 311 ад 31 жніўня 2017 г.

    Устаноўлены асаблівы парадак бухгалтарскага ўліку для невялікіх сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведны Указ № 311 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня.

    Фермерскім гаспадаркам з сярэдняй колькасцю работнікаў 15 і менш чалавек і выручкай у год не больш за 110 тыс. базавых велічынь прадастаўляецца з 1 студзеня 2018 года права на вядзенне бухгалтарскага ўліку па спрошчанай форме ў кнізе ўліку даходаў і расходаў сялянскай гаспадаркі, у тым ліку асабіста іх кіраўнікамі.

    Указ накіраваны на мінімізацыю затрат у гэтых арганізацыях, звязаных з вядзеннем бухуліку, за кошт скарачэння колькасці прыцягнутых бухгалтарскіх работнікаў і выключэння многіх рэгістраў бухгалтарскага ўліку. Дакумент дасць магчымасць спрасціць умовы ажыццяўлення дзейнасці гаспадарак і павысіць дзелавую актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі за кошт стварэння на базе асабістых падсобных гаспадарак грамадзян новых фермерскіх гаспадарак.