Каментарый да Указа № 309 ад 29 жніўня 2017 г.

    Скарочана колькасць намеснікаў міністра ўнутраных спраў. Адпаведны Указ № 309 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 жніўня.

    У адпаведнасці з дакументам, у Міністэрстве ўнутраных спраў будуць знаходзіцца на службе чатыры намеснікі міністра, у тым ліку першы намеснік міністра - начальнік крымінальнай міліцыі, намеснік міністра - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, намеснік міністра - камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра.

    Указ прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў