Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 308 ад 16 жніўня 2019 г.

16 жніўня 2019 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў Указ № 308 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы".

Матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж зборнай камандай Еўропы і камандай ЗША адбудзецца на мінскім стадыёне "Дынама" 9-10 верасня бягучага года. Кожная каманда будзе ўключаць 152 спартсмены, якія разыграюць камандны кубак па выніках спаборніцтваў у 37 дысцыплінах лёгкай атлетыкі.

Указам устанаўліваюцца: бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў матчавай сустрэчы і замежных турыстаў з паспяховых у міграцыйным плане дзяржаў; ільготы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення матчавай сустрэчы для задзейнічаных у мерапрыемстве арганізацый; бясплатны праезд у грамадскім транспарце для валанцёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў; тэрміны дзеяння спецыяльнай мытнай працэдуры адносна замежных тавараў, якія будуць выкарыстоўвацца.

За Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі замацоўваюцца выключныя правы на сімволіку матчавай сустрэчы. Гэтай федэрацыі прадастаўляецца права выступаць рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы, звязанай з мерапрыемствам.

Прыняцце Указа дасць магчымасць спрасціць працэдуру ўезду ў краіну для ўдзельнікаў матчавай сустрэчы і замежных турыстаў, скараціць расходы рэспубліканскага бюджэту і сродкаў, што прыцягваюцца на падрыхтоўку мерапрыемства з іншых крыніц, павысіць глядацкі інтарэс.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь