Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Каментарый да Указа № 305 ад 25 жніўня 2017 г.

28 жніўня 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 305, якім зацвярджаецца Палажэнне аб упаўнаважаным прадстаўніку Кіраўніка дзяржавы ў вобласці і Мінску.

Палажэнне вызначае парадак назначэння і вызвалення ўпаўнаважанага прадстаўніка, замацоўвае яго прававы статус.

Сярод асноўных задач упаўнаважанага прадстаўніка: аналіз і прагназаванне грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на адпаведнай тэрыторыі, уключаючы ацэнку існуючых праблем; інфармаванне Прэзідэнта аб стане спраў у адпаведным рэгіёне; удзел у выпрацоўцы прапаноў па развіцці рэгіёнаў.

Замацаванне кампетэнцыі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы накіравана на павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці і ўзмацненне ўплыву на развіццё рэгіёнаў.

Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь