Каментарый да Указа № 30 ад 28 студзеня 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня Указам № 30 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2016 год.

    На фінансаванне 99 аб'ектаў, уключаных у Праграму, у 2016 годзе плануецца накіраваць Br4584,1 млрд, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br1156,1 млрд, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Br730 млрд, сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду - Br1065,5 млрд, сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў (аб'екты меліярацыі) - Br517 млрд, сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця - Br1115,4 млрд.

    Усяго ў бягучым годзе прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю 36 аб'ектаў.

    У адпаведнасці з Праграмай на 2016 год намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 19 новых аб'ектаў, у тым ліку 9 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзіцячага сада на 190 месц у мікрараёне нумар 2, водазабора нумар 2 і кацельні нумар 2 у г. Астраўцы, другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. З ліку пачынаемых будаўніцтвам аб'ектаў 11 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе.