Каментарый да Указа № 299 ад 21 жніўня 2017 г.

    Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Адпаведны Указ № 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня.

    У адпаведнасці з дакументам для захавання і развіцця гістарычных традыцый камітэта прадугледжваецца заснаванне эмблемы і сцяга ведамства, а таксама нагруднага знака адрознення "За добрасумленную працу ў сістэме дзяржмаёмасці". Указам зацвярджаюцца палажэнні аб афіцыйных геральдычных сімвалах, а таксама іх апісанні і выявы.

    На эмблеме Дзяржаўнага камітэта па маёмасці адлюстраваны дзвярны ключ залацістага колеру, які накладзены на шалі. На іх чашах знаходзяцца дом і стос манет. Паверх ключа размешчаны скрутак з узорам "Зямля і Сонца".

    Эмблема і сцяг будуць выкарыстоўвацца для ідэнтыфікацыі камітэта ў інфармацыйнай прасторы краіны і за яе межамі, абазначэння прыналежнасці асоб да сістэмы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

    Нагрудным знакам адрознення будуць узнагароджвацца работнікі ведамства і арганізацый, што ўваходзяць у яго сістэму, за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у яе развіццё, а таксама іншых асоб, якія ўнеслі важкі ўклад у дзейнасць камітэта.