Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 292 ад 23 ліпеня 2020 г.

23 ліпеня 2020 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19. Адпаведны Указ № 292 Прэзідэнт падпісаў 23 ліпеня.

Па ўмовах пагаднення прадугледжваецца прадастаўленне пазыкі МБРР у суме 90 млн еўра Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. За кошт атрыманых сродкаў запланавана закупка абсталявання для аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, аснашчэння для службы хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама набыццё 20 камп'ютарных тамографаў, сродкаў індывідуальнай аховы і лякарстваў, тэст-сістэм для дыягностыкі інфекцыі.

У прыватнасці, для аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць закуплены 460 апаратаў ШВЛ, 350 наркозна-дыхальных апаратаў, 200 апаратаў для высокапатокавай CPAP-тэрапіі, 800 манітораў пацыента, 30 перасовачных рэнтген-апаратаў, 22 апараты для замяшчальнай нырачнай тэрапіі.

Для службы хуткай медыцынскай дапамогі плануецца набыць па 50 рэанімабіляў, транспартных апаратаў ШВЛ, модульных дэфібрылятараў-манітораў, а таксама транспарціровачных боксаў.

Указам вызначаны асаблівасці функцыянавання спецыяльнага рахунку, які будзе адкрыты ў ААТ "Белінвестбанк" для залічэння сродкаў пазыкі. Устаноўлены асобныя падатковыя і мытныя прэферэнцыі для выканаўцаў мерапрыемстваў, прадугледжаных пагадненнем, а таксама падставы для прымянення такіх прэферэнцый.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць прыцягнуць дадатковыя фінансы на комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні каранавіруснай інфекцыі, а таксама ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу арганізацый аховы здароўя і павысіць якасць медыцынскай дапамогі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь