Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 291 ад 23 ліпеня 2020 г.

23 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў Указ № 291 "Аб выкананні грашовых абавязацельстваў".

Згодна з дакументам, да канца года спагнанне ў бясспрэчным парадку грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў плацельшчыкаў на падставе выканаўчых надпісаў можа ажыццяўляцца толькі органамі прымусовага выканання ў рамках выканаўчага вядзення па справах.

Указ дазволіць выключыць аўтаматычнае выкананне аформленага на падставе выканаўчага надпісу плацежнага патрабавання спагнанніка і дасць магчымасць даўжніку ў выпадку парушэння яго правоў своечасова звярнуцца ў суд з заявай аб прызнанні выканаўчага надпісу не падлягаючым выкананню.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь