Каментарый да Указа № 288 ад 1 жніўня 2019 г.

    Змяняецца парадак заключэння дагавораў найму і карыстання спецыяльнымі жылымі памяшканнямі ў будынках органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны Указ № 288 падпісаў 1 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакумент прыняты з мэтай упарадкаваць выкарыстанне спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках органаў і падраздзяленняў па НС, у тым ліку ў будынках пажарных дэпо.

    У адпаведнасці з Указам дазваляецца на 5 гадоў заключаць дагаворы найму ў пералічаных памяшканнях з грамадзянамі, якія ў іх пражываюць і пры гэтым ужо не знаходзяцца ў працоўных (службовых) адносінах з органамі і падраздзяленнямі па НС. Умовай заключэння дагавораў найму з'яўляецца адсутнасць у гэтых грамадзян і (або) пражываючых сумесна з імі членаў сям'і ў гэтым населеным пункце ва ўласнасці, валоданні і карыстанні жылых памяшканняў агульнай плошчай 15 кв.м і больш (у Мінску - 10 кв.м і больш) на аднаго чалавека. Таксама павінны адсутнічаць факты пагаршэння жыллёвых умоў на працягу 5 гадоў да заключэння дагавораў найму.

    Прадугледжана, што з грамадзянамі, якія належным чынам выконваюць свае абавязкі па найме памяшкання, будуць заключаны чарговыя дагаворы на новы тэрмін.

    З 1 кастрычніка 2019 года за карыстанне спецыяльнымі жылымі памяшканнямі ўстаноўлена плата з прымяненнем паніжаючых каэфіцыентаў. Парадак вызначэння памеру такой платы будзе ўстаноўлены Урадам.

    Указам таксама прадпісана, каб мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аднавілі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства тых грамадзян, у адносінах да якіх раней прыняты рашэнні аб зняцці з гэтага ўліку або пераносе чарговасці ў сувязі з пражываннем у спецыяльных жылых памяшканнях. Згодна з Указам, яны будуць адноўлены з даты іх першапачатковай пастаноўкі на такі ўлік.