Каментарый да Указа № 286 ад 15 жніўня 2017 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Парагвай аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны Указ № 286 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня.

    Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.