Каментарый да Указа № 280 ад 26 ліпеня 2019 г.

    Інвестыцыйны праект на суму Br100 млн плануецца рэалізаваць на базе РУП "Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў". Адпаведны Указ № 280 падпісаў 26 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам прадугледжваецца, што да 1 студзеня 2024 года на базе маёмаснага комплексу РУП "Наваполацкі завод БВК" будуць створаны новыя вытворчасці малатанажнай хіміі і нафтахіміі. Для рэалізацыі праекта будзе падпісаны інвестыцыйны дагавор паміж наваполацкім таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Інтэрсэрвіс" і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.