Каментарый да Указа № 278 ад 20 ліпеня 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падпісаў указ № 278 "Аб мерах па абавязковым пацвярджэнні адпаведнасці".

    Указ прадастаўляе паўнамоцтвы Савету Міністраў уводзіць у рэспубліцы абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі, адносна якой не ўступілі ў сілу тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама прадукцыі (работ, паслуг), якая згодна з заканадаўчымі актамі краіны падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці.

    Дакумент дасць магчымасць на нацыянальным узроўні прымаць рашэнні аб увядзенні адносна такой прадукцыі (работ, паслуг) абавязковага пацвярджэння адпаведнасці для забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя грамадзян, абароны беларускага рынку ад увозу небяспечнай прадукцыі, прадухілення аказання паслуг, якія ўяўляюць небяспеку для спажыўца і навакольнага асяроддзя.