Каментарый да Указа № 277 ад 18 ліпеня 2016 г.

    Афіцэры запасу прызываюцца на ваенную службу ва Узброеныя Сілы ў 2016 годзе. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня.

    У адпаведнасці з Указам, неабходна прызваць у 2016 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

    Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, якія адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям.

    Савет Міністраў да 1 лютага 2017 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афiцэраў запасу.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.