Каментарый да Указа № 274 ад 22 ліпеня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня Указ № 274 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". 

    Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2019 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. 

    Выкананне ўказа дазволіць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве. 

    Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.