Каментарый да Указа № 274 ад 2 жніўня 2017 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў Указ № 274 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    Дакумент прадугледжвае змяненне Указа ад 4 ліпеня 2017 года № 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў".

    У адпаведнасці з Указам, маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маладыя і шматдзетныя сем'і, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылля і заключылі для гэтых мэт да 6 жніўня 2017 года ўключна крэдытныя дагаворы на атрыманне камерцыйных (няльготных) крэдытаў, змогуць скарыстацца фінансавай падтрымкай дзяржавы на ўмовах Указа ад 22 лістапада 2007 года № 585 "Аб прадастаўленні маладым і шматдзетным сем'ям фінансавай падтрымкі дзяржавы".

    На гэту дзяржаўную падтрымку ў цэлым па краіне могуць разлічваць 2814 маладых і 148 шматдзетных сем'яў.