Каментарый да Указа № 273 ад 10 ліпеня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў Указ № 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў".

    Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

    У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных устройстваў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

    Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП "ВА "Беларуснафта", якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.