Каментарый да Указа № 27 ад 26 студзеня 2017 г.

    На дзяржаўную авіяцыйную аварыйна-выратавальную ўстанову "Авіяцыя" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ускладзены задачы санітарнай авіяцыі. Адпаведны Указ № 27 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня.

    У адпаведнасці з дакументам, задачамі санітарнай авіяцыі з'яўляюцца дастаўка медыцынскіх работнікаў да месц аказання першай дапамогі, садзейнічанне ім у дастаўцы хворых або пацярпелых у дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

    Савету Міністраў даручана ў шасцімесячны тэрмін вызначыць спрошчаны парадак выкарыстання паветранай прасторы Беларусі суднамі ДААВУ "Авіяцыя", у тым ліку пры выкананні пасадак і ўзлётаў у населеных пунктах. Міністэрства аховы здароўя павінна ў шасцімесячны тэрмін закупіць абсталяванне для выканання задач санітарнай авіяцыі з далейшай яго перадачай у аператыўнае кіраванне ДААВУ "Авіяцыя" на бязвыплатнай аснове.

    Указ прыняты для ўдасканалення авіяцыйнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.