Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 264 ад 9 ліпеня 2019 г.

9 ліпеня 2019 года
Чытайце таксама:

У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў (АІС). Адпаведны Указ № 264 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 ліпеня.

Сістэма будзе змяшчаць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сем'яў, іх бацьках, апекунах, папячыцелях.

Забяспечваць стварэнне і функцыянаванне АІС будзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое і стане яе ўладальнікам. Крыніцамі інфармацыі стануць сістэмы і рэсурсы МУС, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі.

Стварэнне АІС дасць магчымасць удасканаліць сістэму ўліку шматдзетных сем'яў, актуалізаваць даныя аб такіх сем'ях у рэжыме рэальнага часу, праводзіць на пастаяннай аснове маніторынг гэтай сацыяльнай групы насельніцтва. Усё гэта будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў са шматдзетнымі сем'ямі.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь